Удзельнікі выязнога пасяджэння камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама разгледзелі пытанне аб рэзультатыўнасці работы ўстановы па прафілактыцы правапарушэнняў сярод падлеткаў

На мінулым тыдні ўдзельнікі выязнога пасяджэння камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама працавалі ў Шчучынскім дзяржаўным сельскагаспадарчым ліцэі, дзе разгледзелі пытанне аб рэзультатыўнасці работы ўстановы па прафілактыцы правапарушэнняў сярод падлеткаў. 

Кульмінацыяй мерапрыемства стаў круглы стол “Жыві пазітыўна, жыві правільна”, у пасяджэнні якога прынялі ўдзел ліцэісты, педагогі, госці. Нефармальны дыялог на злабадзённую тэму з падлеткамі вялі намеснік старшыні КСН Жанна Карпук, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Юрый Пляханаў, першы сакратар РК БРСМ Алена Богдзель, святар Ігар Каласоўскі і іншыя.

 
Да ўсяго члены камісіі ўважліва прааналізавалі работу сельскагаспа­дар­чага ліцэя па прафілактыцы правапарушэнняў. На жаль, па выніках мінулага года быў дапушчаны рост злачыннасці сярод навучэнцаў: з 12 за 2016 год да 13 за 2017-ты. А вось меры, прынятыя ў папярэджанні наркаспажывання, прызнаны эфектыўнымі, бо такія злачынствы не ўчыняюцца ліцэістамі ўжо на працягу двух гадоў. Бадай, самай вострай праблемай застаецца распіццё маладымі людзьмі алкагольных напіткаў. За 2017 год лік непаўналетніх, прыцягнутых да адміністрацыйнай адказнасці за ўжыванне алкаголю і знаходжанне ў грамадскім месцы нецвярозымі, павялічылася з 48 (2016 г.) да 61. 
Сярод недапрацовак у прафі­лактыч­най рабоце ўказана недастатковая сувязь з бацькамі падлеткаў, якія павінны несці адказнасць за выхаванне дзяцей. Неабходна больш актыўна ахопліваць маладых людзей карыснымі справамі, працаваць з кожным індывідуальна. У выніку выязнога пасяджэння камісіі па справах непаўналетніх была выпрацавана своеасаблівая дарожная карта, з дапамогай якой ёсць рэальная магчымасць павысіць эфектыўнасць прафілактычнай работы.
Таццяна СТУПАКЕВІЧ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

CAPTCHA
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
Fill in the blank.