У транспартным парку – папаўненне

На днях у ААТ “Шчучынаграхімсэрвіс” прыехаў чарговы новенькі цягач сядзельны – адзін з двух толькі-толькі набытых. Другі прыбудзе ў хуткім часе. 

Чаму чарговы? Таму што ў кастрычніку мінулага года транспартны парк “Шчучынаграхімсэрвіс” папоўнілі тры такія транспартныя сродкі. 
– Першыя тры цягачы вытворчасці кампаніі “Мерсэдэс”, мы набылі разам з прычэпамі за ўласныя сродкі, два цягачы “Рэно”, што атрымліваем на днях, узялі ў лізінг, – расказвае начальнік аддзела міжнародных перавозак ААТ “Шчучынаграхімсэрвіс” Вячаслаў Алейзавіч Рамановіч. – Гэта вялікагрузная тэхніка задзейнічана на міжнародных перавозках для транспарціроўкі малочнай прадукцыі, будаўнічых матэрыялаў, запчастак, піламатэрыялаў, фанеры ў Польшчу, Літву, Расію. Вадзіцелі, што працуюць на цягачах, праходзяць спецыяльную падрыхтоўку, а кожныя пяць год – перападрыхтоўку.
Новенькае транспартнае папаўненне дазволіла прадпрыемству стварыць новыя працоўныя месцы, павысіць свае даходы, атрымліваць валютную выручку, што, безумоўна, станоўчым чынам адбіваецца на яго развіцці.
Ганна РУДСКАЯ.
Фота аўтара. 

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!