У Шчучыне працягваецца будаўніцтва 60-кватэрнага пяціпавярховага дома па вуліцы Заводскай

Напрыканцы жніўня плануецца завяршыць работы па ўзвядзенні пятага паверха, якія зараз актыўна ажыццяўляюцца работнікамі МПМК-167.

– На ніжніх паверхах ужо вядзецца тынкаванне сцен, да дома часткова падведзены інжынерныя сеткі: газаправод, цеплатраса і электрычны кабель, – зазначае прараб МПМК-167 Андрэй Валянцінавіч Гарбін. – Мы прыступілі да сантэхнічных работ – зараз ідзе пракладка водаправода і ацяплення. Працягваем працаваць у дзве змены – кожны дзень на будаўніцтве задзейнічаны каля 65 чалавек: ад муляраў да сантэхнікаў. На канец ліпеня выкарыстана амаль 1100000 рублёў без уліку дадатковых выдаткаў. 
Ужо ў верасні плануецца ўладкаванне даху. Здача аб’екта “пад ключ” адбудзецца ў вызначаны тэрмін.
Юлія ЦІМАШЧУК.
Фота аўтара.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!