У райцэнтры будуецца новае жыллё

Па вуліцы Заводскай у Шчучыне новы пяціпавярховы дом расце на вачах. Будаўнікі МПМК-167 ужо амаль узвялі чатыры паверхі і працягваюць нарошчваць сцены.

– Да актыўных будаўнічых работ мы прыступілі ў сакавіку бягучага года, а ўжо ў кастрычніку плануем здаць аб’ект пад ключ, – зазначае прараб МПМК-167 Андрэй Валянцінавіч Гарбін. – Каб паспець у тэрмін, арганізавалі работу ў дзве змены. Штодзень тут працуюць да 70 нашых работнікаў розных спецыяльнасцей: сантэхнікі, электрыкі, аддзелачнікі і іншыя. Ужо часткова правялі наружныя сеткі: цеплатрасу, газаправод, праклалі сілкуючы электракабель. Па даных на 1 ліпеня на будаўніцтве пяціпавярхоўкі ўжо выкарыстана звыш 770 тысяч рублёў.

У новым доме агульнай плошчай 3272 квадратныя метры кампактна размесцяцца 20 аднапакаёвых, 30 двухпакаёвых і 10 трохпакаёвых кватэр. Хутка іх уладальнікі змогуць справіць наваселле!

Аляксандр КАСПЯРЧУК.

Фота аўтара.

 

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!