У рамках першага этапу рэспубліканскай акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!» школьнікі пабывалі на "бяспечным" кінасеансе і разам з выратавальнікамі ўспомнілі правілы бяспечных паводзін

У рамках першага этапу рэспубліканскай акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!» работнікі Шчучынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях накіраваліся ў кінатэатр «Беларусь».

 

Перад чарговым сеансам дзеці паглядзелі мультфільм «Чароўная кніга» і разабралі з інспектарам памылкі, дапушчаныя галоўным героем. Пасля гэтага з дапамогай тэматычных гульняў і конкурсаў выратавальнікі расказалі дзецям аб правілах бяспечных паводзін дома і ў школе, на вуліцы і ў грамадскіх месцах, нагадалі нумары тэлефонаў экстранных служб рэагавання і алгарытмы дзеянняў пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый.
Рабяты, якія прыйшлі на кінасеанс, з задавальненнем прынялі ўдзел у мерапрыемствах, правялі час з карысцю і атрымалі маляўнічыя падарункі ад выратавальнікаў.

 

Лізавета ОРСИК,
інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Шчучынскага РАНС.

 
Подписывайтесь на нас в Яндекс.Дзен, Telegram и Viber!