У рамках Еўрапейскага тыдня мабільнасці ў раёне пройдзе акцыя “На працу на веласіпедзе”

21 верасня ў рамках Еўрапейскага тыдня мабільнасці ў раёне пройдзе акцыя “На працу на веласіпедзе”! Журналісты “Дзянніцы” таксама далучацца да яе. Мы праехалі па Шчучыну і пераканаліся, што гараджане ўжо даўно аблюбавалі гэты двухколавы від транспарту. Адметна, што  многія работнікі ААТ “Аўтапровад”, “Шчучынскі масласырзавод”, “Праймілк” кожны дзень прыязджаюць на працу на веласіпедзе. З ветрыкам дабіраюцца да сваёй навучальнай установы і навучэнцы гімназіі г. Шчучына.  Веласіпедыстаў на гарадскіх вуліцах стала яшчэ больш. Круцім колы, сябры і назапашваем сілы і бадзёрасці на ўсю восень!

Ганна КАСПЕР. Фота аўтара. 

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!