У ААТ “Шчучын­агра­хім­сэрвіс” набылі новы лесавоз

У ААТ “Шчучын­агра­хім­сэрвіс” набылі новы лесавоз МАЗ-631208-1226 з гідра­маніпулятарам і прычэпам. Гэты жалезны волат адзін замяніў тры адзінкі тэхнікі і дазваляе аператыўна дастаўляць сыравіну.
– Наша дрэваапрацоўчае прадпрыемства дынамічна развіваецца і актыўна нарошчвае аб’ёмы вытворчасці, – гаворыць начальнік цэха дрэваапрацоўкі ААТ “Шчучынаграхімсэрвіс” Генрык Альфрэдавіч Шота. – У жніўні бягучага года мы распілавалі 2500 метраў кубічных лесу, у выніку чаго атрымалі амаль 1000 метраў кубічных палетнай дошкі, больш за 800 метраў кубічных паліўнай шчэпкі і 600 метраў кубічных апілоўкі. Выручка ад рэалізацыі прадукцыі за вышэйагучаны месяц склала 230 тысяч рублёў, у тым ліку на экспарт было арганізавана 27 адгрузак на суму 105 тысяч долараў. Гэтых высокіх эканамічных паказчыкаў удалося дасягнуць дзякуючы пераводу работы цэха дрэваперапрацоўкі на двухзменны рэжым. Нарошчванне вытворчых магутнасцей і выклікала неабходнасць у набыцці новага лесавоза, які дазволіць значна знізіць сябекошт прадукцыі.
Сёння вага дрэваапрацоўчага прадпрыемства у агульных вытворчых аб’ёмах ААТ “Шчучынаграхімсэрвіс” складае 30% і паступова павялічваецца. Безумоўна, набыццё новай энерганасычанай тэхнікі тут цалкам апраўдана і мэтазгодна.
Аляксандр КАСПЯРЧУК. 
 

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!