Традыцыйная жнівеньская педканферэнцыя прайшла сёння ў Шчучынскім палацы творчасці дзяцей і моладзі

Напярэдадні чарговага навучальнага года педагогі раёна падвялі вынікі работы і намецілі планы на будучае. Удзел у мерапрыемстве прынялі старшыня Шчучынскага райвыканкама С.В. Ложэчнік і старшыня раённага Савета дэпутатаў Г.С. Хвядзюк, а таксама намеснік старшыні райвыканкама А.В. Пасюта, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама  Т.І. Валянцейчык, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Шчучынскага райвыканкама У.Р. Дубок і іншыя.

У гэтыя жнівеньскія дні педагагічныя калектывы раёна папаўняюцца новымі маладымі кадрамі. Маладых спецыялістаў шчыра віталі іх старэйшыя калегі і кіраўнікі ўстаноў адукацыі і з радасцю прынялі ў сваю вялікую дружную сям'ю.  

Развіццё сістэмы адукацыі Шчучынскага раёна падрабязна прааналізаваў у сваім выступленні У.Р. Дубок. Сваім вопытам работы падзяліліся з калегамі М.М. Дуброўнік – выхавацель ясляў-сада №6 г. Шчучына, Н.С. Дашкевіч – педагог-арганізатар Першамайскага дз/с-СШ, Н.М. Блінкова – выхавацель дома сямейнага тыпу, Г.А. Жлабо – намеснік дырэктара Орлеўскага дз/с-СШ.

Са святам павіншавалі педагогаў і ўручылі ўзнагароды С.В. Ложэчнік, Г.С. Хвядзюк, Т.І. Валянцейчык, а таксама старшыня Шчучынскай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Г.В. Вашчыла.  

Выдатным падарункам для ўдзельнікаў канферэнцыі стаў канцэрт Георгія Калдуна, які прайшоў у цёплай прыемнай атмасферы.

Ганна РУДСКАЯ.

Фота аўтара.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!