Святочны канцэрт, прысвечаны Дню маці, адбыўся на днях у тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва

У зале, дзе ладзілася музыкальная праграма, сабраліся бацькі і наведвальнікі аддзяленняў дзённага знаходжання для інвалідаў і для знаходжання грамадзян пажылога ўзросту, а таксама члены раённай арганізацыі ГА "БелТІЗ".

Далучыліся да свята і начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Андрэй Іванавіч Навіцкі, а таксама дырэктар ТЦСАН Святлана Уладзіміраўна Шанчук.

 

Кожны верш і кожная песня, прысвечаныя матулям, краналі да глыбіні душы. Расчулілі гасцей канцэрта музычныя віншаванні артыстаў РЦКіНТ Дар'і Бачко, Кацярыны Сямашка, Вікторыі Даўгашэй, Дзмітрыя Паварга, Марыі Сідаровіч, Марыі Мілеўскай, Таццяны Ціцяк. Шчырае выкананне песен маленькімі артыстамі – выхаванцамі вакальнагых гурткоў не пакінула нікога з гледачоў абыякавым.

Галіна Адаська, наведвальніца аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў, вельмі любіць такія мерапрыемствы і канцэрты ўвогуле. Таму для любімых артыстаў яна падрыхтавала прыгожы букет восеньскіх кветак і салодкі пірог. Маленькіх зорачак парадаваў цэлы кошык цукерак, які перадаў выхаванцам вакальнага гуртка А.І. Навіцкі.

Такая падзяка для артыстаў невыпадковая: сваім талентам яны падаравалі гледачам шчырыя пачуцці і яшчэ раз нагадалі, якое гэта шчасце – матуліна ласка і любоў.

Юлія ЦІМАШЧУК. Фота аўтара.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!