Святлана Дзятчык: з любоўю да малой радзімы

Нядаўна наша зямлячка з Запарожжа (Украіна) Святлана Міхайлаўна Дзятчык-Прычыненка даслала нам у рэдакцыю дзве свае новыя кнігі: паэтычны зборнік “Любоў-планета” і кнігу жывапісу і графікі “Ліпічанка” (менавіта ў гэтай прынёманскай вёсачцы нарадзілася і расла будучая мастачка і паэтка). Святлана закончыла Орлеўскую СШ, пасля школы нейкі час працавала тэлефаністкай у Шчучынскім раённым вузле сувязі, а потым паступіла на архітэктурны факультэт Дняпроўскага інжынерна-будаўнічага інстытута. Самымі любімымі дысцыплінамі для рамантычнай, удумлівай студэнткі з Беларусі былі жывапіс, графіка, скульптура, гісторыя мастацтва і … філасофія. А паэтычны дар у дзяўчыны праявіўся яшчэ ў дзяцінстве. 

 

На працягу двух дзясяткаў год Святлана Міхайлаўна працавала на неспакойнай і адказнай пасадзе галоўнага архітэктара Куйбышаўскага раёна, але заўжды знаходзіла час на творчасць, на супрацоўніцтва з газетамі і часопісамі. Яна піша вершы на беларускай, украінскай і рускай мовах, некаторыя з іх пакладзены на музыку, і Святлана сама таленавіта выконвае гэтыя песні на сцэне. Яна ўдзельніца народнага хору “Гетман” і фальклорнага гурта “Гусарачка”, член аматарскага аб’яднання майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Гармонія”, кіраўнік паэтычнага клуба “Свічадо” і старшыня грамадскай арганізацыі “Беларускае нацыянальна-культурнае таварыства “Гусарка”. 

 

 

Кніга Святланы Дзятчык “Ліпічанка” – гэта альбом-настальгія з маляўнічымі замалёўкамі пра родную і дарагую сэрцу старонку. Назвы пейзажаў гавораць самі за сябе – “Мой родны кут”, “Маміна сцяжынка”, “Дарога дамоў”, “Дзе льецца Нёман срэбраводны…” Асаблівае месца ў творчасці займаюць і партрэты сваякоў: “Сястра Ніна”, “Дзед Аляксандр”, “Дзядзя Жэня”… 

 

Лёс закінуў Святлану Міхайлаўну ў братнюю Украіну, але часцінка яе сэрца назаўжды засталася тут, у Прынёманскім краі. Кожнае лета яна прыязджае ў бацькоўскі дом (цяпер ужо апусцелы), які літаральна ажывае: збіраецца радзіна, заходзяць “на агеньчык” суседзі і аднакласнікі. Святлану не пакідае задумка арганізаваць для землякоў выставу сваіх творчых работ. Дарэчы, яны з поспехам экспанаваліся у Бярдзянскім мастацкім музеі імя І.І. Бродскага, у іншых галерэях і падчас фестываляў народнай творчасці.

 

Што тычыцца зборніка вершаў і песень “Любоў-планета”, то і тут не абышлося без беларускіх матываў і вяртання да каранёў. У вершах, прысвечаных маме Ніне Васільеўне, роднай мове, народным традыцыям, столькі шчырасці і любові да Бацькаўшчыны! Багата і філасофскіх вершаў, разваг пра сэнс жыцця, духоўныя каштоўнасці… Зрэшты, няўдзячная гэта справа – расказваць пра вершы: іх трэба чытаць. І пажадана – душой. Так, як іх піша наша зямлячка Святлана Дзятчык.

 

Таццяна СТУПАКЕВІЧ.


 

Светлана Дятчик

 

Сестричка

Нас разделяют сотни километров,
Меж нами воды рек и злые ветры…
Но мы друг друга сердцем понимаем,
Сестричка – это чудо, твёрдо знаем.

И пусть длина дорог нас разлучает, 
Рука к руке не может прикоснуться, 
Порыв родной души объединяет
И позволяет в прошлое вернуться.

 

Скрипка в окне

Я тебя понимаю, скрипка,
Твои чувства живут и во мне.
Я тебя понимаю, скрипка,
Мы с тобой на одной волне.

В резонансе небесного штиля,
На высокой лазурной струне
Звуки радовали, боготворили
Этот день на грешной земле. 

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!