Свята Зелна адзначаць у Гудзевічах

З даўніх часоў 28 жніўня ў Гудзевічах, што на Мастоўшчыне, адзначаецца адметнае прастольнае свята – Зелна. Традыцыйна пачынаецца яно службай у мясцовай царкве Нараджэння Прасвятой Багародзіцы. У гэты дзень вернікі з усёй акругі асвячалі лекавыя травы ды зёлкі. А пасля збіраліся на танцы. 

Гэтую традыцыю адраджаюць супрацоўнікі мясцовага літаратурна-краязнаўчага музея ды запрашаюць вяскоўцаў адзначыць свята ўсім разам. А ў 14 гадзіне на падворку музея адбудзецца канцэрт, пройдзе выстава з фондаў музея. Гэта будзе ўнікальная магчымасць пабачыць самыя цікавыя экспанаты і зазірнуць у кнігу, дзе сабраны каштоўныя рэцэпты народнай медыцыны. Выстава будзе арганізавана з матэрыялаў, што былі прадстаўлены ў аддзеле народнай медыцыны, які часова не працуе. 

Побач разгорнецца выстава вырабаў мясцовых майстроў. Абавязкова будуць падвойныя дываны, а таксама эксклюзіўныя рэчы з дрэва – ад шахмат да мэблі ручной работы. 

– Канешне, будзем танцаваць. Кракавяк, ойру, “на рэчаньку”, – абяцае дырэктар музея Кацярына Басінская і запрашае на свята не только мясцовых жыхароў, але і гасцей з другіх рэгіёнаў. Бо ў Гудзевічах будзе весела. 

Калі ж нехта не патрапіць сюды 28 жніўня, ужо 2 верасня будзе яшчэ адна нагода завітаць у Гудзевічы – тут будуць адзначаць “Дажынкі”. 

Таццяна МАСТОЎСКАЯ, "ГП".

Голосов пока нет

Добавить комментарий

CAPTCHA
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
Введите ответ (Fill in the blank)