Свята вёскі сабрала каля 100 аднасяльчан

Ёсць у нашым раёне цудоўная вёсачка, якая называецца Доўклеўшчына. Яна зусім невялічкая. Даўно ўжо тут ніхто не жыве, аднак кожны год спяшаюцца сюды людзі з самых аддаленых куточкаў Беларусі. Той, хто тут нарадзіўся і вырас? не можа забыць сваю малую радзіму. 

Цёплымі летнімі днямі ў Доўклеўшчыне прайшло свята вёскі. Зноў зашумела, загаманіла сяло. Сюды з’ехалася каля 100 чалавек! Гэта была сапраўдная сустрэча са слязьмі на вачах. Хтосьці ўспамінаў, як некалі басанож бегаў па вуліцах роднай вёскі, хтосьці расказваў якімі добрымі былі суседзі, хтосьці беражліва даставаў пажаўцелыя фотаздымкі сваіх бацькоў, дзядоў, якія некалі жылі ў Доўклеўшчыне. За накрытым сталом лілася бяседа і песня. Сваімі музычнымі кампазіцыямі парадавалі артысты з Ражанкаўскага Дома культуры і з Пінску. Упэўнена, што гэта вёсачка яшчэ доўга будзе збіраць за адным сталом сваіх жыхароў. 
Наталля НАЛІВАЙКА, загадчык сектара культуры і вольнага часу “Ражанкаўскі Дом культуры” РЦКіНТ. 

Средняя: 5 (2 оценки)

Добавить комментарий

CAPTCHA
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
Введите ответ (Fill in the blank)