Супрацьстаім праблеме разам - гімназісты-актывісты БРСМ нагадалі жыхарам горада пра існуючую ў грамадстве праблему

1 сакавіка, у Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам, гімназісты-актывісты БРСМ нагадалі жыхарам горада пра існуючую ў грамадстве праблему. 

Разам з работнікамі Шчучынскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі валанцёры атрада “Экас” раздалі інфармацыйныя буклеты і расказалі пра тое, што ў 1987 годзе Генеральная Асамблея ААН абвясціла гэты дзень Міжнародным днём барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў.
– Мы штогод праводзім акцыю “Асцярожна! Дарога ў ад”, каб не пакінуць праблему наркаўжывання без увагі, асабліва сярод моладзі, – зазначыла Анастасія Цынгалёва, першы сакратар РК ГА “БРСМ”. – Тым самым мы далучаемся да міжнароднага супрацоўніцтва для дасягнення агульнай мэты – сусветнай супольнасці, вольнай ад наркаманіі.
Юлія ЦІМАШЧУК.
Фота аўтара.