Шукаем добрыя сэрцы!

У райцэнтры пачалася дабрачынная акцыя «У школу з Добрым Сэрцам!».  Штогод яна праводзіцца раённымі арганізацыямі  ГА “БСЖ”, “БРСМ” і  Шчучынскім тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва пры дапамозе атрада валанцёраў.
Кожны жадаючы можа зрабіць свой унёсак і дапамагчы дзеткам, якія  знаходзяцца ў Шчучынскім раённым сацыяльна-педагагічным цэнтры, і дзецям, якія займаюцца ў Шчучынскім ЦКРНіР, падрыхтавацца да новага навучальнага года. Для гэтага патрэбна толькі купіць нешта з канцылярскіх рэчаў, напрыклад, алоўкі, фарбы або сшыткі, і пакласці іх у спецыяльныя скрыні, якія будуць знаходзіцца ў палатцы «Школьны базар» ля Дома гандлю і ў магазіне «Міні-Макс».
Акцыя традыцыйна працягнецца да 15 верасня. Калі вы вырашылі прыняць удзел – паспяшайцеся!
Юлія ЦІМАШЧУК. 
Фота аўтара.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!