Шклянка вадзічкі ад валанцёраў

Спякотнае надвор’е не лепшым чынам ўплывае на здароўе, асабліва пажылых людзей. Таму валанцёры Чырвонага Крыжа выйшлі на вуліцы горада з прахалоднымі запасамі – бутыляванай вадой -- і прапанавалі наталіць смагу прахожым.

– Спачатку людзі з асцярожнасцю аднесліся да нашага пачастунку, а потым ахвотна прымалі ад валанцёраў асвяжальны прыродны напой і шчыра дзякавалі, – гаворыць кіраўнік раённай чырванакрыжнай арганізацыі Галіна Станіславаўна Мацюк. – Наша грамадская суполка заўжды прыходзіць на дапамогу людзям. Рады, што былі карыснымі і цяпер.
Таццяна ВІТАЛЬЕВА.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!