Шчучынскія тэнісісткі – адны з мацнейшых у рэспубліцы

Шчучынская дзявочая зборная заняла першае месца ў спаборніцтвах па настольным тэнісе сярод дзяўчынак 2003-2005 гадоў нараджэння ў праграме спартакіяды па месцы жыхарства. Тым самым нашы спартсменкі Дар’я Галавач, Ксенія Іоч, Дар’я Яравенка і Дар’я Чарнецкая даказалі сваё права абараняць гонар Гродзеншчыны на рэспубліканскім этапе спаборніцтваў.

У Баранавічах, дзе і праходзіў фінал спартакіяды, шчучынскія тэнісісткі выступілі дастойна і занялі трэцяе агульнакаманднае месца, саступіўшы толькі камандам Мінскай і Брэстскай абласцей. У поспеху дзяўчынак вялікая заслуга іх трэнераў Савелія Іосіфавіча Пачобута і Івана Вітальевіча Пазняка.
– У цэлым я задаволены выступленнем нашай зборнай, – гаворыць трэнер С.І. Пачобут. – Ксенія Іоч мела ўсе шанцы ўвайсці ў тройку прызёраў у асабістым заліку, аднак расхвалявалася і саступіла саперніцам у некалькіх гульнях. У выніку заняла пятае месца. Усе дапушчаныя памылкі і пралікі мы дэтальна прааналізуем і ў наступным сезоне абавязкова станем першымі.
Аляксандр КАСПЯРЧУК.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!