Шчучынскія баксёры да Чэмпіянату свету гатовы!

Гэта даказалі выхаванцы секцыі “Таэквандо” Палаца творчасці дзяцей і моладзі, якія бліскуча выступілі на Першынстве рэспублікі па тайскім боксе ў Асіповічах.

У прэстыжных спаборніцтвах прынялі ўдзел больш за 200 баксёраў, якія прадстаўлялі найбольш моцныя спартыўныя клубы Беларусі, таму канкурэнцыя была вельмі сур’ёзнай. Шчучынскія спартсмены выступалі ва ўзроставай групе 14-15 гадоў і выдатна праявілі сябе на рынгу. Выхаванцы трэнера Уладзіміра Барысавіча Шурупава Ілья Сырыцкі, Андрэй Варонік і Данііл Дземянчук не пакінулі ніводнага шанца сваім сапернікам і заваявалі “залатыя” медалі. У кроку ад перамогі спыніўся шчучынец Павел Рымко, які ў фінале саступіў больш вопытнаму байцу з Мінска і заняў другое месца.
– На Першынства рэспублікі па тайскім боксе “прабіваюцца” толькі моцнейшыя спартсмены, таму гэты турнір па-праве лічыцца самым сур’ёзным у нашай краіны, – зазначае трэнер шчучынскай каманды Уладзімір Барысавіч Шурупаў. – Перад спаборніцтвамі мае выхаванцы шмат трэніраваліся, таму былі маральна і фізічна гатовы выйсці на рынг. Сваімі перамогамі яны заваявалі права абараняць гонар краіны на Чэмпіянаце свету па тайскім боксе, які пройдзе ў Бангкоку ў жніўні. Акрамя таго, рабяты паспяхова прайшлі адбор на Кубак Еўропы па тайскім боксе. Упэўнены, у маіх выхаванцаў ёсць усе шанцы перамагчы ў гэтых прэстыжных спаборніцтвах. 
Аляксандр КАСПЯРЧУК.

Добавить комментарий

CAPTCHA
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
Fill in the blank.