Шчучынскія авіямадэлісты – мацнейшыя ў вобласці

У Шчучыне прайшлі абласныя спаборніцтвы па прасцейшых лятаючых мадэлях з ўдзелам каманд гурткоў мадэліравання ўстаноў сярэдняй і дадатковай адукацыі Гродзеншчыны.

За перамогу змагаліся 36 юных авіямадэлістаў з Гродна, Слоніма, Ваўкавыска, Шчучына і Ліды. Рабяты былі падзелены на дзве ўзроставыя катэгорыі, і кожны меў права выступіць толькі ў адным з трох класаў мадэляў: планер, “духавы” самалёт або лятаючы самалёт. Галоўны крытэрый перамогі – максімальная далечыня палёта. Па выніках праведзеных запускаў шчучынцы Аляксей Пазняк, Мікалай Дзядзенка, Максім Маргун і Яраслаў Стасюкевіч занялі першае месца. “Срэбра” у іх сяброў па камандзе Аляксея Крупіцы, Глеба Гульцяева і Данііла Болтака, “бронза” – у Антона Рабцава.

У поспехах нашых авіямадэлістаў вялікая заслуга вопытнага педагога раённага цэнтра тэхнічнай творчасці Яўгенія Мікалаевіча Чашчэвіка, які ўмее настроіць рабят на перамогу. Так трымаць!

Аляксандр КАСПЯРЧУК.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!