Шчучынскі РЭС прызнаны лепшым сярод раёнаў электрычных сетак Гродзеншчыны

Шчучынскі РЭС упершыню стаў пераможцам абласных спаборніцтваў паміж раёнамі электрычных сетак, якія ўваходзяць у склад РУП “Гроднаэнерга”.

 

– Гэты конкурс праводзіцца штогод, і ў ім прымаюць удзел 18 арганізацый, якія забяспечваюць Гродзеншчыну электраэнергіяй, – зазначае галоўны інжынер Шчучынскага РЭС Дзмітрый Уладзіміравіч Бондараў. – Пераможцу выбіралі па 18 паказчыках, сярод якіх – колькасць праведзеных рамонтаў, замененых высакавольтных ліній, устаноўленых апаратаў, якія ўдзельнічаюць у аўтаматызацыі электрычных сетак, і іншыя. Не засталіся па-за ўвагай працоўная дысцыпліна і выкананне патрабаванняў аховы працы.

 

Дзякуючы зладжанай працы ўсяго працоўнага калектыву, які ўзначальвае вопытны кіраўнік Аляксандр Паўлавіч Асовік, шчучынскія энергетыкі дастойна вытрымалі канкурэнцыю і прызнаны лепшымі ў вобласці, што гаворыць аб іх высокім прафесіяналізме, працавітасці і адказнасці!

 

Аляксандр КАСПЯРЧУК.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!