“Шчучынскі пікнік” запрашае!

Прайсці дванаццаць этапаў спартыўных сельскагаспадарчых спаборніцтваў прапануюць на “Пікніку Шчучына”. Мерапрыемства пройдзе акурат у нядзелю падчас кірмашу.
У спаборніцтвах прымуць удзел каманды прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў розных форм уласнасці раёна. 
Іх чакаюць няпростыя выпрабаванні: конкурсы ”Гарачая бульба”, ”Снайпер ”, ”Сілач”, ”Скрыня” вызначаць самых трапных, моцных і спрытных. Абяцаюць быць відовішчнымі этапы ”Беларускія пінгвіны”, ”Баі падушкамі” і ”Боўлінг”. І паколькі спартыўныя спаборніцтвы праводзяцца падчас кірмашу, замест звыклага спортінвентару ўдзельнікі выкарыстаюць сельскагаспадарчую атрыбутыку.
Усіх жадаючых запрашаем у адзінаццаць гадзін на стадыён першай гарадской школы. Прыходзьце пахварэць за каманды!
Юлія ЦІМАШЧУК. Фота носіць ілюстрацыйны характар.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!