Шчучынскае РУП ЖКГ прапануе пенсіянерам бясплатныя маскі

Сёння час падтрымаць тых, хто падтрымлівае нас, калі мы хварэем. Людзі з розных краін і гарадоў аб'ядноўваюцца, каб выказаць падзяку і падтрымаць медыкаў, якія цяпер на пярэднім краі барацьбы з эпідэміяй COVID-19. У Шчучынскім раёне працягваецца актыўная работа па прафілактыцы каронавіруснай інфекцыі.

 

Праблемай для некаторых стала купля медыцынскіх масак. Але і тут на дапамогу прыйшлі людзі з добрым сэрцам. Шчучынскае РУП ЖКГ не засталося ў баку. Кожны дзень спецыялісты шыюць да 120 масак, каб перадаць іх людзям сталага ўзросту. Менавіта яны больш схільныя да сезонных вострых распіраторных захворванняў.

 

  -- Мы лічым, што ў сувязі з сезонным ростам захворванняў, трэба надаць належную ўвагу прафілактыцы, -- перакананы намеснік дырэктара Шчучынскага РУП ЖКГ І.В. Вішнеўскі. -- У нас дзейнічае свой швейны цэх. Кожны дзень мы шыем маскі для сваіх работнікаў. А нядаўна вырашылі аказаць бязвыплатную дапамогу тым, хто мае ў гэтым патрэбу. Цяпер пенсіянеры могуць бясплатна ўзяць адну маску ў дзень са шматслаёвай марлі па прад'яўленні пенсійнага пасведчання. Атрымаць маскі можна ў нашай будаўнічай краме "СтройДом", па вуліцы Камсамольская, 51.

 

Мы зазірнулі і ў швейны цэх. Там кіпіць работа. У бок адкладзены іншыя вырабы…. Спецыялісты кажуць, што маскі шыюцца хутка, блага марлі на іх патрабуецца няшмат. Гатовыя маскі адвозяць у краму.

 

Як доўга працягнецца акцыя? Супрацоўнікі ЖКГ пераконваюць, што шыць маскі працягнуцца да той пары, пакуль яны будуць запатрабаваныя.

 

Ганна КАСПЕР.

Фота аўтара.

 
Подписывайтесь на нас в Яндекс.Дзен, Telegram и Viber!