Шчучынцы ў аб'ектыве Ганны КАСПЕР. Фотаслова "Горад і гараджане"

Фотаслова Ганны КАСПЕР
Тыдзень свой ход не спыняе, 
Час няўмольна бяжыць.
Восень ідзе залатая,
Лісцем чырвоным звініць.


Людзі спяшаюцца зранку, 
Людзі бягуць, хто куды:
Хтосьці падвёз каляжанку, 
Хтосьці прыбавіў хады.


Хтосьці вітае суседа, 
Тых, хто насустрач ідзе.
З цягай вялікай да ведаў 
Школьнік свой ранец нясе…


Вуліцы стужкай пятляюць 
Між зухаватых дамоў.
Сувязь стагоддзяў хаваюць, 
Нашы святыні ізноў.


Горад шуміць і смяецца, 
Яблыкам спелым прапах...
І пад нядзелю бярэцца
Тыдзень на нашых вачах.

 
Подписывайтесь на нас в Яндекс.Дзен, Telegram и Viber!