Са святам, мілыя жанчыны!

Кветкі для Івана, Таццяны і Вікторыі Бяляўскіх не проста прыгажосць. Больш за 15 гадоў яны займаюцца сямейнай кветкавай справай. Асартымент – на любы густ. Кветкі – галандскія, а творчы падыход да справы – беларускі!
Ганна КАСПЕР.
Фота аўтара. 


 

Мілыя жанчыны! 
Ад усёй душы віншуем вас з цудоўным святам вясны — Днём жанчын! Вобраз жанчыны цесна звязаны з вясной, жыццём і сям’ёй. Менавіта вы даяце магчымасць мужчынам спазнаць такія вечныя каштоўнасці, як вера, надзея, любоў. Вы акрыляеце ў радасці, падтрымліваеце ў цяжкую хвіліну, вучыце чалавечнасці. 
Ушаноўваючы жанчын, мы прызнаём вашы вялізныя заслугі перад грамадствам і па праве ганарымся вамі. У сістэме аховы здароўя, адукацыі, культуры, у аграпрамысловым комплексе, гандлі большасць — прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва. Актыўная грамадзянская пазіцыя, высокі адукацыйны і прафесійны ўзровень, ініцыятыва і адказныя адносіны да справы сталі неад’емнымі рысамі нашых сучасніц. 
Дарагія жанчыны! Дзякуй вам за вашу нястомную працу, за вашу цёплую ўсмешку і добры погляд, за выдатны прафесіяналізм і дабрыню, мудрасць і цярпенне, велікадушнасць і самаахвярнасць. Няхай дабрабыт будзе вашым пастаянным спадарожнікам, жыццёвая дарога — роўнай і бесклапотнай, сябры — сапраўднымі і шчырымі, дзеці — паслухмянымі і ўдзячнымі, мужчыны — уважлівымі і надзейнымі.
Здароўя вам, душэўнага спакою і ўсяго найлепшага.
Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт.
Прэзідыум Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!