Рамонт не за гарамі – ужо ў наступным месяцы ў гімназіі г. Шчучына пачнуцца рамонтныя работы

Новае ўнутранае, а часткова і знешняе аблічча атрымае спартыўная зала гэтай навучальнай установы.

– Мы плануем правесці рамонт спартыўнай залы разам з душавымі і санвузлом, – расказвае дырэктар гімназіі Уладзімір Раманавіч Дубок. – Так званая "сцэна"  будзе дэманціравана, абноўлена сістэма ацяплення, пакладзена новая падлога. Будынак накрые новая страха. На правядзенне рамонтных работ выдзелены сродкі з раённага бюджэту. Частка будаўнічых матэрыялаў на суму дзевяць тысяч рублёў ужо закуплена. Цяпер праводзяцца неабходныя працэдуры па выбары падрадчыка для правядзення будаўнічых работ.

Рамонт плануецца распачаць ужо ў маі і завяршыць на працягу двух месяцаў. На арганізацыю вучэбнага працэсу ён не паўплывае: урокі фізічнай культуры будуць праходзіць на вуліцы або ў памяшканні спартыўнай школы. Затое нарэшце ў спартыўнай зале гімназіі з'явіцца гарачая вада і будуць працаваць душавыя кабінкі.

Ганна РУДСКАЯ.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!