Прадстаўнікі дзелавых колаў Японіі і Еўрасаюза наведалі шчучынскі завод ТАА “Праймілк”

ТАА “Праймілк” – прадпрыемства з вялікім патэнцыялам. Гэта адзначылі прадстаўнікі дзелавых колаў Японіі і Еўрасаюза, якія нядаўна наведалі шчучынскі завод па перапрацоўцы малочнай сыроваткі. У склад міжнароднай дэлегацыі ўвайшлі спецыялісты кампаній Lacto Japan, Louis Dreyfus Company і Lacto Europe.
Сёлета ТАА “Праймілк” ажыцця­віла першую пастаўку сваёй прадукцыі ў Японію кампаніі Louis Dreyfus Company, што стала прычынай візіту высокапастаўленых гасцей. Патэнцы­яльныя партнёры бліжэй пазна­ёміліся з работай шчучынскага прад­прыемства, правялі дзелавыя перамовы аб магчымым супрацоўніцтве і абмеркавалі ўзаемавыгадныя ўмовы. Спецыя­лісты завода “Праймілк” адказалі на шматлікія пытанні аб забеспячэнні якасці і бяспекі выпускаемай прадукцыі, па выкананні ўкаранёных сістэм менеджмента. Пасля ў вытворчай лабараторыі прайшоў іспыт прадукцыі на растваральнасць і тэрмастабільнасць. 


Замежныя госці былі вельмі ўражаны высокай тэхналагічнасцю і вытворчымі магутнасцямі шчучынскага прадпрыемства і выказалі жаданне супрацоўнічаць у будучым.
Аляксандр КАСПЯРЧУК. 

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!