Першы ў Беларусі цэнтр па захаванні ласасёвых рыб адкрыўся ў Астравецкім раёне

У  Варнянскім навучальна-педагагічным комплексе адкрыўся першы ў краіне Ласасёвы цэнтр. Тут кожны жадаючы можа даведацца аб рыбах-“чырвонакніжніцах”, пра тое, што ім пагражае і як іх можна выратаваць. 

Гасцей з Беларусі і суседніх краін сустракалі спачатку ў школьным музеі. Акрамя цікавай экскурсіі, удзельнікаў мерапрыемства чакала інтэрактыўная гульня на веданне мясцовых назваў, прадметаў быту і гісторыі. 

Сімвалічным момантам дня стала выступленне запрошаных гасцей і пераразанне стужкі, што і сімвалізавала адкрыццё цэнтра.  

– Мы адкрываем Ласасёвы цэнтр, каб расказаць людзям – у першую чаргу мясцовым жыхарам –  аб гэтых унікальных рыбах і аб тым, наколькі важна іх захаваць. Размова ідзе пра некалькі дзесяткаў рыб. Аднак, калі не дапамагчы, яны могуць загінуць, –  рассказаў каардынатар праекта па стварэнні цэнтра, прадстаўнік Аховы птушак Бацькаўшчыны Максім Немчынаў. 

Віншаванні і словы ўдзячнасці, падарункі і цікавая экскурсія, дзе любы змог не толькі даведацца пра ласасёвых рыб, іх жыццёвы цыкл і няпросты працэс нерасту і міграцыі,  але і зразумець праблемы іх захавання, а таксама   далучыцца да валанцёраў, каб разам захаваць балтыйскага ласося. 

Алена СВЕТЛАЯ, газета "Астравецкая праўда".

Голосов пока нет

Добавить комментарий

CAPTCHA
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
Введите ответ (Fill in the blank)