Пакупнікам на радасць

У гарадскім пасёлку Астрына пасля мадэрнізацыі адкрыўся магазін “Родны кут”, што на вуліцы Гродзенскай, 17. Паўтара месяца і звыш 70 тысяч рублёў спатрэбілася на тое, каб па-сапраўднаму здзівіць пакупнікоў. Цяпер гэта магазін самаабслугоўвання.

Для пакупнікоў тут створаны ўсе належныя ўмовы: цалкам заменена халадзільнае і тэхналагічнае абсталяванне, праведзена мадэрнізацыя асвятлення, зменены тэхналагічны працэс гандлёвай залы, устаноўлены камеры відэаназірання. Зручны і рэжым работы магазіна: у летні перыяд ён працуе штодзённа з васьмі гадзін раніцы да адзінаццаці вечара.

Значна пашыраны асартымент тавараў. На гандлёвых паліцах “Роднага кута” – агародніна і садавіна, ахалоджаныя мясныя паўфабрыкаты, малочная і мясная прадукцыя, хлебабулачныя і кандытарскія вырабы і многае іншае. Астрынчане такімі відавочнымі зменамі задаволены.

У планах Шчучынскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства – радаваць сваіх пакупнікоў святочнымі зніжкамі, праводзіць розныя акцыі і распродаж.

Добрыя змены чакаюць і яшчэ адзін магазін у г.п. Астрына – “Лакомка”. Работы па яго мадэрнізацыі ўжо распачаліся.

Ганна КАСПЕР.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!