Отклики щучинцев на "Большой разговор с Президентом"

Президент Беларуси Александр Лукашенко провёл встречу с представителями общественности и экспертного сообщества, белорусских и зарубежных СМИ.  "Большой разговор с Президентом" проходил в выставочном центре "Белэкспо". Его участниками стали более 200 человек. В их числе не только журналисты, но и политологи, экономисты, работники реального сектора экономики, представители общественных объединений и конфессий. В зале также присутствовали  руководители государственных органов и члены правительства.

 

За выступлением президента следили и жители нашего района. Вот  их мнения:

Ганна Станіславаўна ХВЯДЗЮК, старшыня Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў:

-- У Мінску адбылася "Вялікая размова з Прэзідэнтам", якая выклікала шмат эмоцый і водгукаў. Такая зваротная сувязь вельмі важная і для ўлады, і для грамадскасці. Пагаварыць пра  злабадзённае, пра планы на будучыню, абмяняцца думкамі – адкрыта, шчыра, даходліва, каб пачуў кожны грамадзянін краіны – гэта ж цудоўная практыка. З такой размовы можа атрымаць вычарпальныя адказы пра тое, якім курсам будзе развівацца і ісці ўся наша Беларусь. А значыць, прыходзіць супакой і ўпэўненасць у заўтрашнім дні.

Дарэчы, на рэгіянальным узроўні мы, прадстаўнікі органаў мясцовага кіравання і самакіравання, таксама стараемся прымяняць падобны фармат зносін з насельніцтвам. Да прыкладу, даўно сталі традыцыяй сустрэчы кіраўніцтва раёна, аддзелаў і службаў райвыканкама, кіраўнікоў арганізацый і ўстаноў у працоўных калектывах, з вяскоўцамі і гараджанамі. Актыўна падключыліся да дыялогу "вочы ў вочы" і дэпутаты раённага і сельскіх Саветаў дэпутатаў. Свайго роду сустрэчы-справаздачы народных абраннікаў праходзяць не толькі ў горадзе, у цэнтрах сельсветаў, але ў невялікіх аддаленых вёсачках. Людзі прыходзяць на такія мерапрыемствы, ахвотна ўдзельнічаюць у размове, расказваюць пра злабадзённыя праблемы, цікавяцца планамі на развіццё рэгіёна.

Антаніна Михайлаўна МАЛЫШКА, жыхарка аграгарадка Ражанка:

– Сапраўды цікававым атрымаўся нядаўні дыялог Прэзідэнта з журналістамі і прадстаўнікамі грамадскасці. Кіраўнік даў ацэнку самым актуальным, хвалюючым тэмам, якія важныя для развіцця дзяржавы і на слыху ў кожнага жыхара нашай краіны. Кожны чалавек знайшоў у гэтых выказваннях для сябе штосьці важнае.

Асабіста мяне зацікавілі словы Аляксандра Рыгоравіча пра сям'ю і пенсіі. Згодна з ім, што галоўнае для маладых сем'яў – гэта жыллё.  Па сваіх дзецях ведаю, наколькі важна мець уласны дах над галавой. Не так даўно мая малодшая дачка з мужам набылі кватэру ў новабудоўлі. Паколькі ў абодвух ёсць добрая праца, якой яны , несумненна даражаць, то пэўную суму сабралі самі. А да іх зберажэнняў і мы -- бацькі з абодвух бакоў -- дабавілі пакрысе. І цяпер радуемся: на дзень 8 Сакавіка дзеці плануюць справіць наваселле. Некалькі гадоў таму вырашыла праблему з жыллём і сям'я старэйшай дачкі. Паколькі Прэзідэнт сказаў, што ў бліжэйшы час у Беларусі будуць прыняты беспрэцэдэнтныя рашэнні ў падтрымку мнагадзетных сем'яў, то, магчыма, і нашы задумаюцца, каб дабавіць нам з мужам унукаў…

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!