Ордэн Піяраў: 300 год на Шчучынскай зямлі

Светлае, прыгожае, урачыстае мерапрыемства адбылося сёння ў Шчучыне з нагоды 300-годдзя прыбыцця ў наш горад Ордэна Піяраў.

Распачалося святкаванне гэтай сур'ёзнай даты ў парафіяльным касцёле св. Тэрэзы Авільскай, дзе прайшла урачыстая святая Імша, якую правёў ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі ксёндз-біскуп Аляксандр Кашкевіч. Удзел ва ўрачыстасці таксама прымалі ардынарый Віцебскай дыяцэзіі ксёндз-біскуп Алег Буткевіч, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ксёндз-біскуп Юрый Касабуцкі, а таксама святары, парафіяне і госці з іншых гарадоў.

З віншаваннямі да айцоў-піяраў, а таксама да парафіян звярнулася старшыня Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў Г.С. Хвядзюк. Словы падзякі за іх высакародную справу выказала святарам і намеснік старшыні Шчучынскага райвыканкама А.В. Пасюта. З нагоды юбілею яны прыпаднеслі айцам-піярам падарунак для касцёла.

Пасля заканчэння св. Імшы ў касцёле была адкрыта і асвенчана памятная дошка з нагоды юбілейнай ўрачыстасці.

sdf gdfsg

Свята працягвалася ў Шчучынскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці. Там адбылася навуковая канферэнцыя на тэму "In nomine pietatis et litterae: адукацыйная і культурна-асветніцкая місія Ордэна Піяраў на Беларусі". Цікавую інфармацыю пра дзейнасць піяраў у нашай краіне падрыхтавалі навукоўцы: Аўш Марыюш – доктар гістарычных навук у Інстытуце Гісторыі Люблінскага Універсітэта (Польшча), А.Ф. Самусік – кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры эканамічнай гісторыі БДЭУ, В.В. Сліўкін – кандыдат геаграфічных навук, старэйшы навуковы супрацоўнік Лідскага гісторыка-мастацкага музея, Т.М. Заблоцкая – аспірант Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы, а таксама вучань шчучынскай гімназіі Дзяніс Бекіш, які выдатна ўжыўся ў вобраз Станіслава Баніфацыя Юндзіла. Даклад Аўша Марыюша пераклаў на беларускую мову і прачытаў айцец Аляксандр Махнач.  

Цудоўныя музычныя нумары падарылі ўдзельнікам канферэнцыі Аляксандр Гаран, Людміла Казлова, Алена Чарняк і хор Каласанс.

Ганна РУДСКАЯ.

Фота аўтара.

 

Добавить комментарий

CAPTCHA
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
Fill in the blank.