Новы МАЗ рвецца ў дарогу. На машынным двары СВУ “Пратасаўшчына” папаўненне

Днямі сюды прама з завода прыбыў новенькі самазвал МАЗ-4570 грузапад’ёмнасцю 4,5 тоны.

 – Гэта самы сучасны грузавік у нашай гаспадарцы, – гаворыць галоўны інжынер СВУ “Пратасаўшчына” Аляксандр Генрыхавіч Шагун. – МАЗ-4570 – выдатная замена зношаным ГАЗ-53 і ЗІЛ-130, працоўны “стаж” якіх пераваліў за 30 гадоў. Ужо на наступным тыдні мы яго абкатаем: задзейнічаем на перавозцы зерня і камбікорму. 
І пакуль кіраўніцтва гаспадаркі вырашае якому вадзіцелю даверыць ключы ад новага самазвала, у машыне устанавілі спутнікавую сістэму навігацыі, каб у далейшым сачыць за яе перамяшчэннем. Дарэчы, на сённяшні дзень GPS-трэкерамі ў сельгаспрадпрыемстве абсталяваны 45% усёй тэхнікі. Каб давесці гэты паказчык да 100%, нядаўна тут закупілі яшчэ 43 новыя навігатары.
– Гэта яшчэ не ўсе нашы “абноўкі”, – зазначае Аляксандр Генрыхавіч. – Каб канчаткова вырашыць праблему з “пераабуваннем” колаў, мы набылі сучасны шынамантажны стэнд, пры дапамозе якога можна мяняць шыны на колах дыяместрам да 42 дзюймаў. Новае абсталяванне абыйшлося нам у 11,5 тысяч рублёў. Але яно таго каштуе! Цяпер не трэба ездзіць у Ліду або Гродна, каб вярнуць нашых “жалезных коней” у строй. Дзякуючы гэтаму істотна эканомім сродкі і час, які ў аграрыяў, як вядома, на вагу золата.
Аляксандр КАСПЯРЧУК.
Фота аўтара.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!