Новая спецыяльнасць да работы прывяла

Тры былыя беспрацоўныя па накіраванні раённай службы занятасці прайшлі курсы прафесійнай перападрыхтоўкі і нядаўна прыступілі да работы ў РУП ЖКГ. 

Як расказала намеснік начальніка аддзела дзяржаўнай службы занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Шчучынскага райвыканкама Т.М. Вяжбіцкая, двое з мужчын заставаліся без сталага месца працы досыць працяглы час, а іх, так бы мовіць, “калега па сітуацыі” меў трэцюю групу інваліднасці.
– Гэтыя грамадзяне ў жніўні сталі на ўлік у нашым аддзеле і атрымалі прапанову паехаць павучыцца, каб набыць новую спецыяльнасць, запатрабаваную на рынку працы, – расказвае Таццяна Міхайлаўна. – Абучэнне праходзіла ў ДУА “Гродзенскі абласны цэнтр павышэння кваліфікацыі кіраўніцкіх работнікаў і спецыялістаў ЖКГ” і доўжылася прыкладна паўтара месяца. Атрымаўшы пасведчанні машыніста (качагара) кацельні 16 кастрычніка, былыя вадзіцель, абліцоўшчык-плітачнік і кладаўшчык праз дзень ужо былі працаўладкаваны па новай спецыяльнасці на прадпрыемстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
 Работа гэта сезонная, але перспектыва надоўга замацавацца ў новым калектыве ёсць і будзе залежаць ад саміх людзей, падкрэслівае Таццяна Міхайлаўна. Звычайна кіраўніцтва РУП ЖКГ не раскідваецца добрымі кадрамі, заўважае старанных і сумленных і прапаноўвае ім сталае месца працы.
Вывад адзін: сядзець дома без работы – не варыянт. Варыянт – павучыцца і паспрабаваць сябе ў новай прафесіі.
Таццяна ПАЛУБЯТКА.
 

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!