Новае асфальтавае пакрыццё павысіць камфорт руху

Работнікі ДРБУ-161 прыступілі да ўкладкі новага дарожнага пакрыцця па вуліцы Акадэмічнай у Шчучыне і прылеглых да яе ўчастках вуліц Камсамольскай, Фрунзэ, Кірава і Леніна. Усяго будзе заасфальтавана каля 800 квадратных метраў дарогі.

– Па вуліцы Акадэмічнай дарожнае пакрыццё было вельмі зношаным, што негатыўна сказвалася на камфорце руху, – зазначае старшы майстар ДРБУ-161 Алег Людвігавіч Ціцяк. – Работнікі РУП ЖКГ вырашылі навесці тут парадак: замянілі цеплатрасу, устанавілі новыя плаваючыя люкі. Мы з задавальненнем падтрымалі гэтую ініцыятыву. Зараз кладзём выраўноўвальны слой асфальту, а пасля “закатаем” фінішны таўшчынёй 3 сантыметры. Затым камунальнікі “падгоняць” бардзюры і ліўнёўкі пад узровень новага дарожнага пакрыцця. 
Пасля заканчэння ўсіх рамонтных работ вуліца Акадэмічная ў Шчучыне стане камфортнай для руху не толькі аўтамабіляў, але пешаходаў і веласіпедыстаў. Добраўпарадкаванне плануецца завяршыць аккурат да авыяцыйна-спартыўнага свята, якое пройдзе 17 жніўня на тэрыторыі былога ваеннага аэрадрома.
Аляксандр КАСПЯРЧУК.
Фота аўтара.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!