Ні адзін зварот не застаецца без належнай увагі

Добраўпарадкаванне прыдамавых тэрыторый, знос дрэў на могілках, памеры выплат за аказанне жыллёва-камунальных паслуг насельніцтву – гэтыя і  іншыя злабадзённыя жыццёвыя пытанні агучылі гараджане і вяскоўцы падчас “прамой лініі”, якую правёў старшыня Шчучынскага райвыканкама Сяргей Васільевіч Ложэчнік.

На “прамой лініі” таксама прысутнічалі дырэктар Шчучынскага РУП ЖКГ А.В. Шкіндзераў і загадчык сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама А.М. Міхальцова.

Так,  добраўпарадкаваць дваровыя тэрыторыі прасілі жыхары вуліц Камсамольскай і Заводскай.  На гэта пытанне будзе звернута асаблівая ўвага.

Нераўнадушны жыхар аграгарадка Ракавічы ўзняў праблему зносу дрэў на могілках. Як патлумачыў дырэктар РУП ЖКГ А.В. Шкіндзераў, за паўтара месяца на могілках розных населеных пунктаў ужо знесена больш за 70 дрэў.  Работа ў гэтым накірунку будзе працягвацца і далей.

За добраўпарадкаванне дарог  выказалі жыхары пасёлка Жалудок і вёскі Шастакоўцы.  Па кожнай сітуацыі С.В. Ложэчнік даў тлумачэнні. Адпаведным службам былі адрасаваныя даручэнні   аб вырашэнні хвалюючых праблем. Падчас “прамой лініі” паступіла 9 тэлефонных званкоў.

Ганна КАСПЕР.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

CAPTCHA
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
Fill in the blank.