Некаторыя памяшканні новага дзіцячага садка ўнутры ўжо пачалі ўпрыгожваць цікавымі і каляровымі малюнкамі

Выкладчыца Шчучынскай дзіцячай школы мастацтваў Людміла Роліч за некалькі дзён ператварыла звычайную сцяну ў казачныя дэкарацыі: з дапамогай акрылавых фарбаў яна аформіла цікавы малюнак для будучых наведвальнікаў. Яго эскіз прыдумвала сама і на чарзе яшчэ некалькі ідэй. Назіраць за творчым працэсам цікава – кожны рух пэндзаля нібы ажыўляе сцяну і напаўняе яе колерам.
– Гэтая праца не такая простая, як здаецца на першы погляд, – зазначае Святлана Віктараўна Бярозкіна, загадчыца мастацкім аддзяленнем Шчучынскай ДШМ. – Малюнкі нашых выкладчыкаў будуць разглядваць сотні дзіцячых вачэй. Таму яны павінны быць не толькі прыгожымі знешне, але і развіваць фантазію і мышленне. Некалькі праектаў мы з выкладчыкамі ажыццяўлялі ў мінулым годзе – і ў дзіцячым аддзяленні раённай бальніцы, і на сценах трансфарматарных падстанцый горада. Але на гэтым не спыняемся, тым больш што ў кожнага мастака ёсць асабістая зацікаўленасць і жаданне самавыяўлення.


Юлія ЦІМАШЧУК.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

CAPTCHA
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
Fill in the blank.