На Шчучыншчыне прайшоў турыстычны злёт

Ва ўрочышчы Шчанец прайшоў традыцыйны раённы маладзёжны турысты злёт, які быў прысвечаны Году навукі. За лідарства змагаліся 11 каманд з розных арганізацый і прадпрыемстваў Шчучыншчыны.

Больше фото здесь

У кожнага, хто завітаў на турзлёт была свая мэта: хтосьці марыў сустрэцца з сябрамі і паслухаць песні пад гітару, хтосьці паспаборнічаць і паспытаць свае сілы. Аб’ядноўвала ўсіх адно – любоў да актыўнага адпачынку. 
Раздзялілі радасць турыстычнага жыцця з камандамі і пажадалі яркіх перамог і добрага адпачынку намеснік старшыні райвыканкама Г.С. Хвядзюк, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму І.В. Гваздоўскі, першы сакратар РК БРСМ А.С. Богдзель, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Т.В. Ганчарук і іншыя.
На некалькі дзён бераг Котры ператварыўся ў самы сапраўдны палатачны гарадок. Многія ўдзельнікі тёрзлёту крэатыўна падышлі да афармлення сваіх бівакоў. І гэта радуе. Дарэчы, сёлета каманды вельмі “памаладзелі” і з новымі сіламі выйшлі на старт. Яны ўражвалі журы сваімі творчымі “фішкамі”, песнямі і жаданнем перамагчы. На адным дыханні прайшлі паласа перашкод, валейбол, мас-рестлінг, падыманне гіры, перацягванне каната і іншае.

Больше фото здесь

Сёлетні турыстычны злёт стаў пераможным для турыстаў ЖКГ. На другім месцы каманда, якая ўпершыню прымала ўдзел у злёце – “Клубніка-Плантс”. Замкнулі тройку лідараў турысты філіяла “Жалудоцкі агракомплекс”. 
Больш падрабязна пра тое, як прайшоў турыстычны злёт чытайце ў чарговых нумарах газеты “Дзянніцы”. 
Ганна КАСПЕР.
Фота Аляксандра КАСПЕРЧУКА.

 

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!