Мы сяброўствам прырастаем! Кіраўнікі Шчучынскага раёна і Пыратынскай гарадской рады Украіны сёння падпісалі пратакол намераў аб супрацоўніцтве

Гістарычная падзея адбылася ў Авальнай зале Шчучынскага палаца творчасці дзяцей і моладзі. Старшыня Шчучынскага раённага выканаўчага камітэта Аляксей Валянцінавіч Садоўскі і старшыня Пыратынскай гарадской рады Аляксей Пятровіч Рабаконь ва ўрачыстай абстаноўцы паставілі свае подпісы на пратаколе намераў супрацоўніцтва дзеля ўсталявання і пашырэння партнёрскіх адносін у сферы эканомікі і бізнесу, адукацыі і культуры, аховы здароўя, спорту і турызму, а таксама энергетычнага менеджменту, аховы навакольнага асяроддзя і г.д. У адкрытым дыялогу гучала тэма пабрацімства гарадоў Шчучына і Пыратына, дзе так шмат агульнага, ёсць жаданне развіваць свае тэрыторыі і рэалізоўваць узаемавыгадныя праекты.

 

 

 

Дэлегацыя з Украіны прыбыла ў Беларусь сёння. Для гасцей правялі цікавую экскурсію па палацы і расказалі пра слаўную гісторыю і сённяшні дзень Шчучыншчыны. Госці сёння яшчэ наведаюць унікальнае прадпрыемства ТАА “Праймілк”, а заўтра пазнаёмяцца са сферай ЖКГ, прымуць удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 80-годдзю ўтварэння Шчучынскага раёна і раённым злёце перадавікоў.

 

 

 

Дэлегацыю з Украіны суправаджаюць старшыня раённага Савета дэпутатаў Ганна Станіславаўна Хвядзюк, намеснік старшыні райвыканкама Алена Васільеўна Пасюта і іншыя службовыя асобы.

 

 

Таццяна СТУПАКЕВІЧ.

Фота аўтара.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!