Майстэрня BY-RU: выпуск першы

Сёлетні чэрвень стаў адметным не толькі для абітурыентаў і іх школьных настаўнікаў – на гэтым тыдні сваю работу скончыла школа журналісцкага майстэрства «Майстэрня BY-RU». 

Гэта сумесны праект Беларускага саюза журналістаў, Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, грамадзянскай ініцыятывы «Друзья – Сябры», міжнароднага медыяклуба «Фармат А-3» і рэдакцыі газеты «Гродзенская праўда». Ініцыятыву аб стварэнні такой школы падтрымалі Гродзенскі аблвыканкам і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
– Праект стаў працягам дамоўленасцей, прынятых на XIX Сусветным кангрэсе рускай прэсы, які ў ліпені мінулага года прайшоў у Мінску, – распавёў адзін з ініцыятараў праекта, сакратар грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз журналістаў» Вадзім Гігін. – І, хочацца верыць, стаў сур’ёзнай асновай для далейшага развіцця ў прафесіі маладых аўтараў.
Кожны навучэнец прайшоў адбор, прадставіўшы на суд журы свае творчыя эсэ. Першыя ўрокі для журналістаў з розных сродкаў массавай інфармацыі краіны адбыліся ў верасні мінулага года. 
Амаль кожны месяц яны сустракаліся з вядомымі і прызнанымі мэтрамі журналістыкі з Расіі і Беларусі, вялі размову пра сучасныя тэндэнцыі і актуальныя пытанні ў развіцці галіны, разважалі пра асновы прафесійнага майстэрства, праходзілі пробы пяра, выконваючы свае дамашнія заданні.
На працягу заключнага навучальнага дня пачынаючыя журналісты ўдзельнічалі ў майстар-класах з аглядальнікам выдавецкага дома «Камсамольскай праўды» Галінай Сапожнікавай і дырэктарам дырэкцыі інтэрнэт-вяшчання ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне» Дзмітрыем Партонам.
А ўжо напрыканцы апошняга дня работы школы адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання маладых аўтараў. Каля трыццаці пачынаючых журналістаў атрымалі дыпломы аб яе паспяховым заканчэнні, памятныя значкі з лагатыпам майстэрні і пісьмы с падзякай для галоўных рэдактараў сваіх сродкаў массавай інфармацыі.
Арганізатары абяцаюць, што супрацоўніцтва з выпускнікамі першай школы журналістыкі працягнецца – у лепшых маладых аўтараў з’явіцца магчымасць прайсці стажыроўку ў адным з папулярных СМІ.
Юлія ЦІМАШЧУК.

Добавить комментарий

CAPTCHA
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
Fill in the blank.