Капрамонт дома за адзін месяц – гэта рэальна!

Ля дома №9 па вуліцы Астроўскага ў Шчучыне прайшла цырымонія, падчас якой дырэктар РУП ЖКГ Андрэй Валер’евіч Шкіндзераў і дырэктар МПМК-167 Аляксандр Аляксандравіч Смірноў перарэзалі чырвоную стужку, тым самым даўшы старт капітальнаму рамонту будынка. Адметна, што камунальнікі і будаўнікі паабяцалі жыхарам дома завяршыць усе рамонтныя работы роўна праз месяц.

 -- Менавіта такую няпростую задачу паставіў перад намі старшыня райвыканкама Сяргей Васільевіч Ложэчнік, і мы як абавязкова выканаем! – упэўнены А.В. Шкіндзераў. – Рабочыя МПМК-167, якія ўзяліся ажыццявіць наш праект, накрыюць будынак новым дахам, узмацняць страпільную сістэму, заменяць вадасток. Таксама адрамантуюць фундамент, адновяць адмостку, пачысцяць вентыляцыйныя каналы і дымаходы. Будуць прыведзены ў парадак балконы, усталяваны казыркі. Будаўнікі навядуць парадак і ўнутры пад’ездаў: заменяць вокна і дзверы ў месцах агульнага карыстання.

 Праектам прадугледжана таксама вонкавая пакраска аконных блокаў, рамонт уваходаў у падвал з заменай дзвярнога блока, устаноўка супрацьпажарных люкаў выхада на кроўлю, аднаўленне сістэм водазабеспячэння і каналізацыі. Прылеглая тэрыторыя будзе добраўпарадкавана: будаўнікі заменяць старыя лаўкі на новыя, усталююць урны для смецця, зробяць тратуарныя дарожкі.

 -- Напэўна хтосьці скажа, што ўсё гэта нерэальна зрабіць за месяц без паніжэння якасці рамонтных работ, – гаворыць Андрэй Валер’евіч. – І будзе не правы! Напярэдадні мы правялі ўсе неабходныя падрыхтоўчыя мерапрыемствы і гатовы прыступіць да працы. Кожны тыдзень будзем сустракацца з жыхарамі дома №9 па вуліцы Астроўска і абмяркоўваць ход рамонту. Усе высказаныя імі заўвагі і прэтэнзіі ўважліва выслухаем і прааналізуем, а калі будуць выяўлены недахопы – аператыўна іх выправім.

Аляксандр КАСПЯРЧУК. Фота аўтара.

Добавить комментарий

CAPTCHA
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
Fill in the blank.