І спявалі, і танцавалі…

Справаздачны канцэрт гурткоўцаў клубных устаноў Шчучынскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці “Дзяцінства. Творчасць. Радасць” сабраў юных удзельнікаў з усіх куточкаў нашага раёна. 

Рабяты з Васілішак і Каменкі, з Жалудка і Новага Двара, з Ражанкі і Першамайска дэманстравалі свае творчыя дасягненні на сцэне раённага цэнтра культуры. Яны спявалі, танцавалі, чыталі вершы і байкі, а агітбрыгада Жалудоцкага Дома культуры падрыхтавала міні-пастаноўку “Адкрый сэрца дабрыні”.
“Падары ўсмешку свету!” заклікалі ў сваёй песні Дзіяна Астаповіч і Анастасія Піліпчык, якія займаюцца ў Ракавіцкім Доме культуры. Песню “Салдацкую” выдатна выканаў выхаванец Васілішкаўскага цэнтра культуры Мікалай Аўсяннік, які выступаў разам з прадстаўнікамі ваенна-патрыятычнага клуба “Арсенал” Васілішкаўскай СШ. Пакарыў гледачоў сваім уменнем трымацца на сцэне Яўгеній Вількевіч, таксама гуртковец Васілішкаўскага цэнтра культуры. Падпяваць яму былі гатовы ўсе рабяты. 

Шмат цікавых нумароў было прадстаўлена ў той дзень. 
– Мы задаволены выступленнямі нашых юных артыстаў, – падвяла вынікі справаздачнага канцэрта намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Таццяна Васільеўна Ганчарук. – Многа яркіх зорачак заззяла сёння на сцэне – яны не дарэмна займаліся ў гуртках увесь навучальны год. Самае важнае, што ў рабят ёсць магчымасць развіваць свае творчыя здольнасці, і яны ёю карыстаюцца. А педагогі падтрымліваюць сваіх выхаванцаў і накіроўваюць іх. 
36 нумароў падрыхтавалі творчыя і крэатыўныя гурткоўцы клубных устаноў Шчучынскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Арганізаваная канцэртная праграма прайшла на адным дыханні.
А ў фае праходзіла выстава работ, створаных рукамі рабят. Фантазіі і выдумкі, а таксама ўмення ствараць прыгажосць хлопчыкам і дзяўчынкам, паверце, не займаць. 
Ганна РУДСКАЯ. Фота аўтара. 


 

Средняя: 5 (8 оценки)

Добавить комментарий

CAPTCHA
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
Введите ответ (Fill in the blank)