Навагоднi серпанцiн | Дзяннiца

Навагоднi серпанцiн

Версия для печатиВерсия для печати

Так называўся канцэрт на­ва­год­няй песні, які прайшоў на­пя­рэ­дад­ні старога Новага года ў ра­ён­ным цэнтры культуры і на­род­най творчасці.
Са сцэны гучалі песні ў выканні Дзміт­рыя  Панова, Ігара і Галіны Будзь­ко, Аксаны Сямыкінай, Анас­та­сіі Селішчавай, Ілоны Танкевіч, Алі­сы Дубачынскай, Дар’і Мядз­ведзе­вай, Марыны і Ірыны Козіч. Вя­сё­лай навагодняй кампазіцыяй па­ра­да­ваў слухачоў і работнік мас­ла­сыр­за­во­да Анатоль Пракаповіч. З роллю вядучых цудоўна спра­ві­лі­ся Алена Барэль і Вадзім Ні­ку­ль­шын.  
– Прыемна пачуць са сцэны зна­ё­мыя песні ў выкананні та­ле­на­ві­тых артыстаў, – прызналіся Яўген Іваш­ка і Вольга Кірылюк.
Канцэрт падараваў усім слу­ха­чам цудоўны святочны настрой.
Ганна КАСПЕР.
Фота аўтара.