У новы год – з “Дзяннiцай”! | Дзяннiца

У новы год – з “Дзяннiцай”!

Версия для печатиВерсия для печати

Чарговы Дзень падпісчыка пац­вер­дзіў, што прыхільнікі ра­ён­кі застаюцца вер­ны­мі ёй і да­лей. Падчас мерапрыемства мы па­чу­лі многа цёплых слоў пра “Дзянніцу”, якая добрай сяб­роў­кай прыходзіць у дамы і пры­но­сіць свежыя на­ві­ны.
– Як жа без сваёй газеты зас­тац­ца, яна ж пра ўсе падзеі ў раёне рас­каз­вае?! – здзіў­ля­ец­ца жыхарка Шчу­чы­на Таццяна Сямёнаўна Жа­ля­зоў­с­кая. – Я вось не­аб­ход­ныя пла­ця­жы зрабіла і “Дзянніцу” вы­пі­са­ла, цяпер спакойная, буду чы­таць з за­да­ва­ль­нен­нем.
Чарговая падпісчыца Ірына Вац­ла­ваў­на Арлукевіч таксама прыз­на­ла­ся, што ве­ль­мі любіць раёнку. Па словах жанчыны, газету спа­чат­ку чытае муж, потым яна, а по­тым вы­дан­не трапляе яшчэ і да дзяцей у Скідзель. 

– Я раёнку пачала чытаць, калі яна яшчэ “Савецкай вёскай” на­зы­ва­ла­ся, – дзе­ліц­ца пенсіянерка Да­ну­та Юзэфаўна Літкоўская з в. Даў­лю­даў­ш­чы­на. – І цяпер не здрад­ж­ваю “Дзянніцы”, новы рэцэпт за­пі­шу,  вазьму да ўвагі карысную па­ра­ду па ага­род­ніц­т­ве.
Наш пастаянны чытач Валяр’ян Ба­ляс­ла­ва­віч Навагродскі таксама афор­міў пад­піс­ку на “Дзянніцу” на нас­туп­ны год ды яшчэ ўзняў нас­т­рой вясёлай гісторыяй. Як бачна, ра­ён­ка яднае людзей.
Прыемна, што ў Дні падпісчыка пры­ня­лі ўдзел вясковыя жыхары, якія пры­е­ха­лі ў райцэнтр па сваіх спра­вах. Сярод іх – Віктар Янавіч Ку­роў­с­кі з в. Янчукі, Уладзі­мір Мі­хай­ла­віч Паўлюкевіч з в. Навасёлкі Дэм­б­раў­с­ка­га сельсавета, Гелена Фё­да­раў­на Хрэптовіч з Рэзаў і ін­шыя. Раёнка стала для іх крыніцай ін­фар­ма­цыі і доб­рай дарадчыцай.
Падпісчыкамі раёнкі ў гэты дзень ста­лі таксама Таццяна Пракопаўна Ма­за­е­ва, Ган­на Сяргееўна Ан­та­но­віч, Таццяна Мар’янаўна Бурдзей, Га­лі­на Казіміраўна Та­ра­се­віч, Іосіф Уладзі­мі­ра­віч Васюк і іншыя жы­ха­ры Шчучына. 
Інструктар-рэвізор РУП “Белпошта” Вольга Валянцінаўна Брас­ко, якая пра­водзі­ла падпіску і шчы­ра агітавала за нашу газету, з за­да­ва­ль­нен­нем адзначыла, што ся­род іншых выданняў “Дзянніца” ідзе ў лідарах.
Дзень падпісчыка паказаў, што ў ра­ён­кі шмат сяброў. Толькі падчас ме­рап­ры­ем­с­т­ва нашу газету вы­пі­са­лі 27 чалавек. Дзякуй усім, хто зас­таў­ся з намі!
Ала УЛАДЗІМІРАВА.
Фота аўтара.


У гэтыя дні вы яшчэ можаце афор­міць падпіску на нашу га­зе­ту.