Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос! Сардэчна віншуем усіх, хто святкуе галоўнае хрысціянскае свята – Вялікдзень

Ірына Хвайніцкая не проста мастачка. Яна распісвае велікодныя яйкі. Атрымліваюцца сапраўдныя шэдэўры! З нагоды Вялікадня на яйках знаходзяць сваё адлюстраванне вобразы святых. Такі рукатворны сувенір стане цудоўным падарункам для сяброў і родных! 
Фота Ганны КАСПЕР.


Паважаныя вернікі каталіцкага веравызнання!
Сардэчна віншуем усіх, хто рыхтуецца адсвяткаваць галоўнае хрысціянскае свята – Вялікдзень! 
Традыцыі гэтай светлай урачыстасці ідуць з глыбіні стагоддзяў, сімвалізуючы перамогу жыцця, адраджэнне і абнаўленне духоўнага свету чалавека. Вялікдзень раскрывае сапраўдны гуманізм хрысціянства, сцвярджаючы ўсёдараванне і любоў як галоўныя прынцыпы існавання. Кожны знаходзіць у ім асаблівы сэнс, імкнецца прывесці свае думкі і ўчынкі ў адпаведнасць з біблейскімі ідэаламі.
Свята Уваскрэшання Хрыста абуджае ў нашых сэрцах жаданне несці дабро бліжнім і натхняе на высакародныя справы. У гэтыя вясновыя дні людзей аб’ядноўвае радасць і трыумф жыцця. Няхай жа ніколі не гасне ў нашых душах гэты пазітыўны велікодны настрой, імкненне жыць і працаваць дзеля агульнай карысці, клапаціцца пра родных і блізкіх, быць цярплівымі і міласэрнымі.
Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, здзяйснення самых запаветных жаданняў, невычэрпных духоўных сіл, моцнага здароўя, шчасця і поспехаў у добрых справах.
Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт.
Прэзідыум Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў.

 


Паважаныя Браты і Сёстры, жыхары Шчучынскага раёна!
Хрыстос Уваскрос!!! 
Сапраўды Уваскрос!!! 

Як жа цудоўна гучаць гэтыя простыя словы ў сённяшні дзень з вуснаў кожнага веруючага чалавека. Словы, якія нясуць радасць Праўды, суцяшэнне і надзею. Езус Хрыстус Уваскрослы – крыніца радасці і праўды. 
Дарагія Браты і Сёстры, віншую кожнага з Вас са Святам Вялікадня!
Зычу ад усяго сэрца сустрэць Уваскрослага Хрыста ў сваім жыцці і зразумець, што Ён памёр, каб мы жылі, Ён прыйшоў у гэты свет не каб асудзіць, але збавіць і даць жыццё. Няхай Найкаштоўнейшая Кроў Хрыста, якая выцекла з Яго ранаў, абмые кожнага з бруду граху, залечыць раны і напоўніць надзеяй.
Атуляем усіх Вас малітваю і благаслаўленнем. 
Ад імя ўсіх святароў Шчучынскага раёна кс. Юрый Кузьміч, дзекан Шчучынскі. 

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!