Фотапраект Аляксандра КАСПЕРЧУКА “Залатыя рукі хлебароба”

Ён – хлебароб, і яму сёння слава!
Поўныя засекі зерня ў нас
Толькі таму, што бярэцца за справу 
Добрасумленна, старанна, у час.
Мяккай далоняй колас спрабуе,
Стомы не ведаюць рукі яго. 
З ранку да вечара ў полі працуе, 
Ніва аддзячвае сябра свайго.
У полі абед і вячэра ў полі, 
Узнагарода за плён – ураджай! 
Мусіць, такая ў аграрыяў доля:
Нам рыхтаваць залаты каравай!
Ганна КАСПЕР.