Фарбу любога колеру вясёлкі прапануе пакупнікам магазін “СтройДом”

Нядаўна работнікі РУП ЖКГ устанавілі ў сваёй гандлёвай кропцы спецыяльную калеравальную машыну беларускай кампаніі “Mav”, якая дазваляе атрымаць фарбу любога колеру ў неабходных аб’ёмах.

 – Гэтая паслуга будзе асабліва карысна тым, каму неабходна пафарбаваць вялікія плошчы: уласны дом, офіс, краму, гараж і г.д., – гаворыць загадчыца магазіна “Стройдом” Святлана Аляксандраўна Галубіч. – Наша фарба падыходзіць як для ўнутраных, так і для вонкавых аддзелачных работ. Прычым можна выбраць любы колер з каталога, і спецыяльная калеравальная машына створыць яго. Калі вырабленай фарбы не хопіць, без праблем дакаляруем неабходную колькасць. Паколькі ўсім вытворчым працэсам кіруе камп’ютар, адценні будуць супадаць на 100%. Калі ў вас ужо ёсць белая або бескаляровая фарба кампаніі “Mav”, можам прыдаць ёй любое адценне. 
Дарэчы, калеравальная цуда-машына – не адзінае “ноу-хау”, якім гатовы парадаваць сваіх кліентаў камунальнікі. Нядаўна РУП ЖКГ стала афіцыйным дылерам фірмы “Husqvarna”, прадукцыю якой цяпер можна без праблем набыць у магазіне “СтройДом”. І калі неабходнага інструмента не акажацца ў наяўнасці, яго ў кароткі тэрмін даставяць у Шчучын. 
– У нас можна таксама ўзяць напракат на дзень, тыдзень або месяц прафесіянальны будаўнічы інструмент шведскай фірмы “Bosch”: пліткарэз, тэхнічны электрафен, пыласос, шліфмашынку, шрубавёрт, дрыль, зубіла і інш., – зазначае гандлёвы агент Дзмітрый Радзівонавіч Клачкоў. – Гэта паслуга карыстаецца вялікім попытам у шчучынцаў. Яно і зразумела: навошта купляць за вялікія грошы тое, што спатрэбіцца ў рабоце толькі адзін раз. Таму, калі вы задумалі рамонт і не ведаеце, дзе ўзяць неабходнае абсталяванне, прыходзьце ў магазін “СтройДом” – не пашкадуеце! 
Аляксандр КАСПЯРЧУК.
Фота аўтара.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!