Еўрапейскі тыдзень мабільнасці пройдзе ў Шчучыне

Шчучын зноў прыме ўдзел у Еўрапейскім тыдні мабільнасці, які праходзіць кожны год з 16 па 22 верасня з мэтай заахвочвання краін Еўропы ўкараняць і садзейнічаць фарміраванню ўстойлівых мер у галіне транспарту, а таксама запрашаць людзей паспрабаваць альтэрнатывы выкарыстання аўтамабіля. Арганізатарам Еўрапейскага тыдня мабільнасці выступае Асацыяцыя, у склад якой уваходзяць прадстаўнікі ўлады і бізнесу больш чым з 45 краін свету.

У межах Еўрапейскага тыдня мабільнасці для жыхароў і гасцей горада будзе арганізаваны цэлы комплекс мерапрыемстваў: рухомыя гульні і віктарыны для дзяцей, выступленні творчых калектываў, заезды ролераў, прэзентацыі і конкурсы ад грамадскіх аб’яднанняў і іншых арганізацый, велапрабег па цэнтральных вуліцах горада. Акрамя таго, запланаваны пешыя экскурсіі, акцыя “На ровары на працу”.
Завяршэннем Еўрапейскага тыдня мабільнасці стане Сусветны дзень без аўтамабіля, які пройдзе 22 верасня. Гараджанам будзе прапанавана на адзін дзень адмовіцца ад выкарыстання асабістага аўтамабіля. Устаць раніцай на 30 хвілін раней і дайсці да працы пешшу, альбо скарыстацца роварам, напрасіцца да калегі ў пасажыры (у выпадку значнай аддаленасці працоўнага месца), скарыстацца грамадскім транспартам. Падчас яго правядзення Дзяржаўтаінспекцыя перакрые рух аўтатранспарту на ўчастку адной з вуліц райцэнтра.
Сяргей КАСПЯРЧУК.
Фота носіць ілюстрацыйны характар.