Дзядоў Марозаў многа не бывае! Паглядзіце, чым здзіўлялі на плошчы ў Шчучыне самыя крэатыўныя навагоднія пары раёна

Традыцыйны конкурс на лепшага Дзеда Мароза і Снягурачку сабраў ля галоўнай елкі раёна дзятву і дарослых. Канкурсанты з другой гарадской школы і гімназіі, Жалудоцкага, Ракавіцкага і Першамайскага Дамоў культуры стараліся развесяліць народ, прыгатавалі мноства гульняў і пачастункаў, запрашалі разам спяваць, танчыць, вадзіць карагоды. Стараліся ўсе, але самымі крэатыўнымі былі першамайцы. Менавіта ім была прысуджана не толькі перамога ў конкурсе, але і дастаўся прыз сімпатый публікі.

На другім месцы -- Дзед Мароз і Снягурачка з СШ №2 г. Шчучына. А замыкае тройку крэатыўных лідараў артыстычная і абаяльная пара навагодніх персанажаў з Жалудоцкага ДК.

Старшыня журы -- першы сакратар РК БРСМ Вікторыя Даўгашэя -- уручыла пераможцам прызы. Удзельнікі конкурсу ўдастоены таксама і грамат аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Таццяна СТУПАКЕВІЧ.

Фота аўтара.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!