Дзень нараджэння БРСМ адсвяткавалі на Шчучыншчыне

Вучні Першамайскага дз/с-СШ, Астрынскай СШ і СШ №3 г. Шчучына паўдзельнічалі ў святочнай акцыі "Расці і развівайся разам з БРСМ!". Актывісты гэтых школ сталі лепшымі ў раёне па выніках мінулага навучальнага года.

Разам з маладзёжным лідарам Шчучыншчыны А.А. Цынгалёвай рабяты Астрынскай СШ высадзілі каля сваёй школы невялічкую алею з пяці туй, як сімвал моладзі, якая расце і развіваецца разам з грамадскім аб'яднаннем.

– Падобныя алеі з'явіліся каля Першамайскага дз/с-СШ і СШ №3. Тым самым мы далі старт рэспубліканскому моладзеваму праекту "#ЗаДело!", – расказала Анастасія Андрэеўна. – Да таго ж асобныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню нараджэння БРСМ, прайшлі ва ўсіх школах раёна. Для многіх рабят наш моладзевы саюз стаў сапраўднай сям'ёй, дзе мы радуемся перамогам іншых, дапамагаем адзін аднаму. Хочацца выказаць словы падзякі тым, хто стаяў ля вытокаў стварэння БРСМ, і тым, хто падтрымлівае і працягвае іх справу.

Юлія ЦІМАШЧУК.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!