Дыпламанты I ступені ў намінацыі “Інструментальнае выканальніцтва” – выхаванцы Шчучынскай ДзШМ вярнуліся з IV Міжнароднага конкурсу мастацтваў “Хрустальны васілёк”

Выхаванцы Шчучынскай дзіцячай школы мастацтваў вярнуліся з перамогай з IV Міжнароднага конкурсу мастацтваў “Хрустальны васілёк”, які прайшоў у Мінску. 

 

Удзел у конкурсе прынялі творчыя музыканты, харэографы, тэатралы і вакалісты. Арганізатары і заснавальнікі конкурсу – Музычны адукацыйны цэнтр “Эстрадная Школа Талентаў” пры падтрымцы грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз музычных дзеячаў” і культурна-спартыўнага цэнтра Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі. Конкурс праходзіў у некалькіх намінацыях: “Вакал”, “Выяўленчае мастацтва”, “Харэаграфія”, “Тэатральнае мастацтва і мастацкае чытанне”, “Інструментальнае выканальніцтва”. 

 

Ансамбль “Сонечныя ноткі” (кіраўнікі Д.Э. Антановіч і Р.А. Русць) Шчучынскай дзіцячай школы мастацтваў стаў дыпламантам I ступені ў намінацыі “Інструментальнае выканальніцтва”. Данііл Чарнавокі, Ілья Руткевіч, Надзея Крамарава, Паліна Шанчук і Вольга Шандроха атрымалі заслужаныя ўзнагароды. Рабяты перакананы, што конкурс – гэта цудоўная магчымасць не проста паспаборнічаць за галоўны прыз, але і паказаць сваё майстэрства, сваю манеру выканання, “сказаць” новае слова ў мастацтве і вядома ж атрымаць задавальненне ад свайго выступу. 

 

Кіраўнікі ансамбля выказваюць словы ўдзячнасці бацькам выхаванцаў за іх актыўнасць і падтрымку.

 

Ганна КАСПЕР.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!