Дождж рэпутацыю картынгіста не “падмачыў”

Трэці і чацвёрты этапы Кубка БФК па картынгу ў класе «KZ-2» прынеслі перамогу шчучынцу Аляксандру Гедрэвічу.

Кандыдат у майстры спорту па аўтамабільным спорце і неаднаразовы прызёр міжнародных спаборніцтваў па картынгу Аляксандр Гедрэвіч зноў узышоў на спартыўны п’едэстал. Спаборніцтвы прайшлі ў Брэсце. Аляксандр паказаў лепшы вынік сярод 14 спартсменаў. Не абышлося без цяжкасцей. Другі дзень спаборніцтваў ішоў моцны дождж, і траса была вельмі складанай. У адным з этапаў картынгіста занесла ў лужыну і развярнула, але хлопец усё ж такі змог сабрацца і вырвацца ў лідары. Такім чынам, гонка прынесла яшчэ адну перамогу ў скарбонку шчучынца.

– Дождж для Сашы ніколі не быў перашкодай, – прызнаецца бацька хлопца і яго механік Юрый Іосіфавіч Гедрэвіч. – Практыка, добрая фізічная падрыхтоўка і жаданне перамагаць у суме даюць «залатыя» вынікі.

Ганна КАСПЕР.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!