Для камфорту пешаходаў – новыя тратуары на ўездзе ў горад

Не так даўно вёска Рэзы ўвайшла ў склад Шчучына. Каб былыя сяльчане маглі камфортна дабрацца ў цэнтр горада, камунальнікі паклалі, пачынаючы ад кацельнай ля Шчучынскага масласырзавода, тратуарную дарожну даўжынёй 90 метраў і шырынёй 1,8 метра. 

 

Усе работы былі якасна праведзены комплекснай рамонтна-будаўнічай брыгадай №3 РУП ЖКГ – той самай, якая нядаўна навяла парадак на вуліцы Ціміразева ў райцэнтры.

 

– Раней тут ляжаў стары асфальт, які быў увесь у ямах і выбоінах, – гаворыць майстар РУП ЖКГ Дзяніс Аляксандравіч Кавальчук. – Пасля дажджу прайсці па гэтай дарозе было немагчыма з-за вялікіх лужаў. Таму было прынята рашэнне навесці тут парадак: паставіць новыя бардзюры, пакласці тратуарную плітку. Абочыны акуратна выраўнялі, дзе неабходна – падсыпалі чарназёмам і хутка засеем газоннай травой.

 

Зменіцца да непазнавальнасці і кацельная РУП ЖКГ, якая ўтульна размясцілася паміж Шчучынскім масласырзаводам і ТАА “Праймілк”. Камунальнікі заменяць тут вокны і па новай пафарбуюць фасад. 

 

Аляксандр КАСПЯРЧУК.
Фота аўтара.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!